24 красавiка 2024, Серада, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік цэнтрабанка Англіі: Біткойн як валюта не адбыўся

15
Кіраўнік цэнтрабанка Англіі: Біткойн як валюта не адбыўся

Біткойн задумваўся распрацоўшчыкамі як «электронны кэш», аднак крыптавалюта не апраўдала надзей.

У якасці сродку назапашвання яна не адбылася, а расплачвацца BTC за тавары і паслугі занадта нязручна. Да такіх заключэнняў прыйшоў кіраўнік Банка Англіі Марк Кэрні падчас сустрэчы са студэнтамі Лонданскага ўніверсітэта Рыджэнтс, паведамляе rusjev.net.

Кіраўнік Банка Англіі Марк Кэрні папоўніў спіс скептыкаў, якія выступаюць супраць крыптавалют. На сустрэчы са студэнтамі Лонданскага ўніверсітэта Рыджэнтс кіраўнік банка прызнаў біткойн правальным праектам. «З пункту гледжання традыцыйных грошай біткойн праваліўся. Яго нельга выкарыстоўваць як сродак назапашвання праз пастаянныя ваганні. І ніхто не карыстаецца ім як сродкам абмену», - цытуе Кэрні Reuters.

З крытыкай папулярнай крыптавалюты нядаўна выступілі прадстаўнікі ЕЦБ і Сусветнага банка. Прэзідэнт Сусветнага банка Джым Ен Кім параўнаў крыптавалюты са схемамі Понца. А сябра выканаўчага камітэта ЕЦБ Іў Мерш заявіў, што віртуальныя валюты - гэта не грошы, і ў агляднай будучыні грашыма яны не стануць.

Прадстаўнікі банкаўскага асяроддзя апошні час выказваюцца пра крыптавалюты па адным шаблоне. Большасць адзначае, што біткойнамі і альткойнамі нельга нідзе расплаціцца, а празмерная валацільнасць не дазваляе захоўваць ашчаджанні ў крыптавалюце. Таксама многія спасылаюцца на фінансавыя піраміды і схемы Понца і нагадваюць, што крыптаманеты карыстаюцца папулярнасцю сярод злачынцаў. У заключэнне большасць прызнае, што крыптавалюты нясуць шкоду грамадству, а тэхналогія блокчэйн, насупраць, змяняе свет да лепшага.

Падобнай схеме рушыў услед і Марк Кэрні. Пасля крытыкі біткойна ён заўважыў, што тэхналогія блокчэйна яшчэ дакажа сваю эфектыўнасць. Раней кіраўнік Банка Англіі казаў, што ў блокчэйна ёсць усе шанцы змяніць звыклую фінансавую інфраструктуру і зэканоміць банкам мільярды фунтаў.

На думку экспэртаў, банкі цяпер знаходзяцца дзесьці паміж першай і другой стадыямі прыняцця непазбежнага - паміж адмаўленнем і гневам. Адны кажуць, што крыптавалюты не адносяцца да катэгорыі грошай і не пагражаюць фінансавай стабільнасцю. Іншыя ж раяць як мага хутчэй абмяжоўваць біткойны і альткойны, пакуль яны не «заразілі» традыцыйную фінансавую сістэму.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках