12 верасня 2026, Субота, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад»

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад»
Фота: AFP/Scanpix/LETA

За атакай могуць стаяць звязаныя з Іранам іракскія групоўкі.

Ключавы нафтаправод Саудаўскай Аравіі «Усход — Захад» часова прыпыніў працу як мера перасцярогі, паведаміла прэс-служба Мінэнерга каралеўства. Ведамства таксама пацвердзіла, што ўчастак нафтаправода ў раёне Медыны і Эр-Рыяда быў атакаваны раніцай 10 верасня.

Пацярпелі некалькі чалавек. Аварыйныя брыгады аператыўна прынялі меры бяспекі неўзабаве пасля атак. Падрабязнасці з’явяцца пазней, запэўнілі ў ведамстве.

Нафтаправод «Усход — Захад» дазваляе Саудаўскай Аравіі экспартаваць тую нафту, якую каралеўства не можа транспартаваць праз Армузскі праліў, заблакаваны з-за канфлікту паміж Іранам і ЗША. Напярэдадні CNN паведамляў, што снарад пашкодзіў не менш як дзве насосныя станцыі. Спадарожнікавыя здымкі NASA таксама сведчылі пра маштабныя ўзгаранні ў раёне нафтаправода.

Хто нанёс удар па нафтаправодзе, невядома. Суразмоўцы CNN меркавалі, што за атакай могуць стаяць звязаныя з Іранам іракскія групоўкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках