«Сцэнарый лютага 1917 года амаль непазбежны»
1- 11.09.2026, 17:11
- 2,506
Расію чакае катастрофа.
Для новай хвалі мабілізацыі ў РФ ужо занадта позна, упэўнены ваенны злачынца, Z-патрыёт Ігар Стралкоў (Гіркін). Пра гэта гаворыцца ў яго лісце, якое апублікавалі паплечнікі, перадае Dialog.UA.
Стралкоў прагназуе для РФ катастрафічны сцэнар у выпадку мабілізацыі.
«Усеагульная мабілізацыя безнадзейна спазнілася. Яе проста немагчыма паспяхова правесці. Больш за тое, спробы яе рэальнага правядзення здольныя так расхістаць сацыяльна-эканамічную і ўнутрыпалітычную сітуацыю, што лек можа апынуцца горшым за хваробу», — напісаў ён.
На яго думку, у Крамлі разумеюць пагрозы і не пойдуць на ўсеагульную мабілізацыю, а вось частковая можа быць праведзеная, але карысці ад яе будзе няшмат — толькі на нядоўгі час адцягнуць паразу.
«Калі я пачую па «скрыні» пра ўсеагульную мабілізацыю як пра здзейснены факт, я смела і рашуча скажу: «Усё! Дзяржаве каюк!» Бо крытычна позна… Цяпер — не. Ніяк. Калі вырашацца, праз нядоўгі час амаль непазбежна атрымаюць сцэнар «Люты — 1917», — прагназуе Стралкоў.