11 верасня 2026, Пятніца, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гроднам знайшлі баравік вагой амаль два кілаграмы

2
Пад Гроднам знайшлі баравік вагой амаль два кілаграмы
Ілюстрацыйнае фота

Грыб аказаўся цалкам здаровым і не чарвівым.

Жыхару Гродна пашанцавала знайсці баравік-гігант у лесе каля вёскі Рыбніца Гродзенскага раёна. Мужчына распавёў пра знаходку парталу Newgrodno.by.

Дома грыб узважылі. Да двух кілаграмаў яму не хапіла ўсяго 300 грамаў — баравік пацягнуў на 1,7 кілаграма.

Пры гэтым найбольш здзівіла тое, што, нягледзячы на свае памеры, грыб аказаўся цалкам здаровым і не чарвівым. Звычайна такі вялікі экзэмпляр мог бы ўжо быць старым і пашкоджаным.

Доўга любавацца знаходкай не сталі. Баравік неўзабаве прыгатавалі на патэльні з бульбай, цыбуляй і смятанай. Грыбнік адзначыў, што атрымалася вельмі смачна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках