19 красавiка 2024, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр духоўны настаўнік 12 прэзідэнтаў ЗША

2
Памёр духоўны настаўнік 12 прэзідэнтаў ЗША
Білі Грэм
ФОТА: АР

Білі Грэму было 99 гадоў.

У ЗША ва ўзросце 99 гадоў памёр вядомы хрысціянскі евангеліст Білі Грэм.

Яго прэс-сакратар паведаміў, што Грэм, які пакутаваў ад раку, пнеўманіі і іншых захворванняў, памёр 21 лютага ў сваім доме ў Паўночнай Караліне, паведамляе krymr.com.

Грэм быў кансультантам многіх амерыканскіх палітыкаў і выступаў з пропаведзямі да людзей ва ўсім свеце з тэлеэкранаў. Уважаецца, што чулі яго пропаведзі асабіста не меней як 215 мільёнаў чалавек.

У 1983 годзе Білі Грэм атрымаў прэзідэнцкі медаль свабоды, вышэйшую грамадзянскую ўзнагароду ЗША, ад прэзідэнта Рональда Рэйгана. Ён таксама меў блізкія стасункі з некалькімі іншымі прэзідэнтамі, між іншым Дуайтам Эйзенхаўэрам і Рычардам Ніксанам. Да яго парадаў прыслухоўваліся Гары Трумэн і Барак Абама.

Грэм часта прапаведаваў у Савецкім Саюзе і Расеі, між іншым у 1980-1990-х гадах.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў Грэма ў Twitter «вельмі асаблівым чалавекам».

У нядаўнім тэлесерыяле «Карона» (пра біяграфію каралевы Лізаветы II) ён паўстаў як духоўны настаўнік маладога брытанскага манарха.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках