29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы прадаюць у Беларусь аўтамабілі, закладзеныя за запазычанасці

8
Расейцы прадаюць у Беларусь аўтамабілі, закладзеныя за запазычанасці

Пацярпелі дзясяткі беларусаў.

Вячаслаў наважыў купіць жонцы аўтамабіль год таму. Выбраную мадэль афіцыйна ў Беларусі не прадавалі. Але на сайце av.by знайшлася абвестка пра продаж такога аўтамабіля, прывезенага з Расеі, піша «Белсат».

Па аўтамабіль, што прывезлі з краіны-суседкі на аўтавозе, Вячаслаў прыехаў на рынак Ждановічы. Набыццё была афіцыйна аформленае праз дамову куплі-продажу. У ДАІ не ўзнікла аніякіх заўвагаў ні да аўто, ні да дакументаў. Перад набыццём Вячаслаў спраўдзіў він-нумар аўтамабіля: тады ўсё было чыста.

Але спраўджанне наноў праз пару месяцаў паказала іншы вынік. Выявілася, што аўто знаходзіцца ў рэестры закладаў Расейскае Федэрацыі ды фактычна ёсць маёмасцю расейскага банку. Партал abw.by распачаў сваё расследаванне праблемы. Высветлілася, што гэткіх выпадкаў з закладзенымі расейскімі аўтамабілямі ўжо дзясяткі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках