18 траўня 2024, Субота, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майкл Макфол: Пазбегнуць увядзення новых санкцый будзе складана

Майкл Макфол: Пазбегнуць увядзення новых санкцый будзе складана
Майкл Макфол

ЗША далі зразумець, што ў будучыні будуць прытрымлівацца палітыкі стрымлівання.

Былы амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол у інтэрв'ю расейскай службе «Голасу Амерыкі» пракаментаваў абвінаваўчае заключэнне спецпракурора Роберта Мюлера ў дачыненні да 13 расейцаў.

Паводле ягоных словаў, яно прывабіла шырокую ўвагу: «На публіцы пра гэта жартавалі, але ў прыватным парадку – у тым ліку некалькі расейцаў, з якімі я меў зносіны на Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы, – казалі, што гэта выклікала спалох».

На думку Макфола, абвінаваўчае заключэнне непасрэдна паўплывае на жыцці фігурантаў гэтай справы: іх «могуць арыштаваць у Лондане, Парыжы або Рыме падчас адпачынку з сям'ёй». Такім чынам, «гэта прымусіць людзей падумаць двойчы, перш чым прымаць пастанову ўдзельнічаць у такіх аперацыях і дзейнасці такіх арганізацый, як "Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў"», – адзначыў Макфол.

Макфол мяркуе, што такім чынам ЗША далі зразумець, што ў будучыні будуць прытрымлівацца палітыкі стрымлівання, і «гэта вельмі добра». Ён не сумняваецца, што «Прыгожын і ягоныя паплечнікі не ўвасаблялі бы ў жыццё такую дзёрзкую стратэгію, не планавалі такой усёабдымнай змовы супраць ЗША, не атрымаўшы дазволу Крамля».

Самым галоўным вынікам прад'яўленага на мінулым тыдні абвінаваўчага заключэння, на думку былога амбасадара ў Расеі, стала тое, што следчая група змагла выразна сфармуляваць і абгрунтаваць: чаму змова з'яўляецца незаконнай.

«Раней пра гэта казалі трохі абстрактна: у якім законе ідзе гаворка пра змову з замежнымі арганізацыямі, дзяржаўнымі чыноўнікамі і замежнікамі ў цэлым? Чаму гэта незаконна? – тлумачыць Макфол. – Цяпер выразна сфармулявана, чаму такія дзеянні незаконныя: таму што гэта была змова супраць ЗША».

У далейшым, растлумачыў ён, спецпракурору будзе прасцей прад'яўляць падобныя абвінавачванні іншым падазраваным у злачыннай змове, бо ён зможа спасылацца на ўжо існую аргументацыю.

Майкл Макфол упэўнены, што новыя санкцыі ЗША супраць Расеі будуць уведзеныя, нягледзячы на тое, што працэс прасоўваецца марудна і, падобна, сам прэзідэнт Трамп «вельмі не хоча ўводзіць новыя санкцыі». Аднак пазбегнуць гэтага будзе складана, бо «пасля з'яўлення гэтага абвінаваўчага заключэння адсутнасць дзеянняў будзе прыкметай слабасці».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках