18 траўня 2024, Субота, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Беларусь і Нямеччына памяняліся месцамі ў хакеі

18
Як Беларусь і Нямеччына памяняліся месцамі ў хакеі

Калісьці мы немцаў разбівалі і не заўважалі, а цяпер...

20 гадоў таму каманда Беларусі ў хакеі прыехала на сваю першую Алімпіяду, спрытна прайшла першы групавы этап, а затым саступіла ў матчы з легендарнымі энхаэлаўцамі з Канады, ЗША, Швэцыі ды Расеі, але прадэманстравалі незвычайны характар, піша «Трибуна».

На першым групавым этапе ў Нагана беларусы сустракаліся з немцамі. Гэта была самая яркая і дзейсная гульня ў выкананні нашых хакеістаў на тым турніры. Каманда Варывочніка знішчыла Нямеччыну са зневажальным лікам - 8:2.

Калі хочаце ўспамінаў, на Youtube захаваліся сякія-такія відэаматэрыялы той перамогі.

Праз чатыры гады пасля Нагана беларусы сенсацыйна перамогуць шведаў і зоймуць чацвёртае месца на Алімпіядзе. У немцаў жа да гэтага лютага найлепшым выступам на Гульнях лічылася 6-е месца - у 1992-м.

Пасля японскай сустрэчы Беларусі ды Нямеччыны прайшло 20 гадоў. І сітуацыя ў хакеі памянялася кардынальным чынам. Беларусы цяпер сядзяць дома, і прапускаюць другія запар Алімпійскія гульні. А немцы паехалі ў Пхенчхан, стаўшы галоўнай сенсацыяй. У нядзелю Нямеччына згуляла за залатыя медалі з Расеяй.

Вядома, 20 гадоў - тэрмін вялікі. Але ўсё адно трошкі сумна.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках