18 траўня 2024, Субота, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Мэркель вызначыла будучых міністраў «вялікай кааліцыі»

1
Партыя Мэркель вызначыла будучых міністраў «вялікай кааліцыі»
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ

Кансерватары аддалі сацыял-дэмакратам ключавыя міністэрствы.

Партыя Ангелы Мэркель Хрысціянска-дэмакратычная унія (ХДУ) вызначылася з кандыдатамі на міністэрскія пасады ў будучым урадзе Нямеччыны, перадае «Нямецкая хваля».

Пра гэта стала вядома ў нядзелю, 25 лютага, з колаў, блізкіх да кіраўніцтва ХДУ. Сярэдні ўзрост міністраў у параўнанні з папярэднім кабінетам істотна знізіўся, у яго складзе знайшлося месца і для крытыкаў Мэркель, адзначаюць палітолагі.

З крытыкаў у міністры

Пасаду міністра аховы здароўя павінен заняць 37-гадовы Енс Шпан, які ўважаецца за аднаго з галоўных крытыкаў Мэркель з кансерватыўнага крыла ХДУ. Міністрам адукацыі і навуковых даследаванняў стане 46-гадовая Аня Карлічак, якая прыйшла ў палітыку з гатэльнага бізнэсу.

45-гадовы даўні паплечнік Мэркель Хэльге Браўн можа стаць кіраўніком установы федэральнага канцлера, Юлія Клёкнера - узначаліць аграрнае міністэрства.

Міністарка абароны ФРГ Урсула фон дэр Ляен павінна, нягледзячы на крытыку, застацца на сваёй пасадзе. А цяперашні кіраўнік установы федэральнага канцлера Петэр Альтмаер - стаць міністрам эканомікі.

ФОТА: DPA

Цяжкія страты ХДУ

Акрамя пасады кіраўніка ўрада, ХДУ, згодна з кааліцыйнай дамовай, павінен атрымаць шэсць міністэрскіх партфеляў. Столькі ж - Сацыял-дэмакратычная партыя (СДП), хоць на выбарах 24 верасня мінулага года яна сабрала значна менш галасоў, чым ХДУ. Яшчэ тры міністэрствы ўзначаляць прадстаўнікі баварскага Хрысціянска-сацыяльнай уніі (ХСУ), якая ўваходзіць у кансерватыўны партыйны блок.

Сацыял-дэмакраты, адзначаюць аналітыкі, здолелі атрымаць для сябе не толькі замежнапалітычнае міністэрства, якое традыцыйна забяспечвае высокую папулярнасць яго кіраўніку, але і міністэрства працы і сацыяльнага забеспячэння. У яго ў Нямеччыне самы вялікі - прычым, з адрывам - бюджэт. А яшчэ - міністэрства фінансаў, якое ўважаецца за ключавое, і за рэдкім выключэннем у кааліцыях з удзелам кансерватараў заўсёды была іх вотчынай.

Пасля таго, як лідары кансерватараў і сацыял-дэмакратаў узгаднілі тэкст іх будучай кааліцыйнай дамовы, засталося толькі атрымаць санкцыю саміх партый на яго падпісанне. Хрысціянскія дэмакраты склікаюць для гэтага з'езд у канцы лютага, сацыял-дэмакраты - праводзяць пісьмовае апытанне ўсіх чальцоў партыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках