25 красавiка 2024, Чацвер, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі распрацавалі макет для ліфта з выявай Фарнага касцёла ў Горадні

2
Менчукі распрацавалі макет для ліфта з выявай Фарнага касцёла ў Горадні

Дызайнер выкарыстаў літаграфію з малюнка вядомага беларускага мастака Напалеона Орды.

Удзельнікі менскага праекта «Арт-ліфт» распрацавалі макет з выявай гарадзенскага Фарнага касцёла для ліфта шматпавярховага дома ў Менску.

Культурна-экалагічны праект займаецца добраўпарадкаваннем ліфтаў, выкарыстоўваючы гістарычныя і экалагічныя малюнкі, паведамляе Hrodna.life.

Распрацоўваючы макет, мастак-афарміцель Антон Янушэўскі выкарыстаў літаграфію з малюнка вядомага беларускага мастака, піяніста, кампазітара Напалеона Орды «Горадня. Езуіцкі кляштар і Царква св. Францыска» (1861-1869) з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея. На сваіх малюнках ён перадаваў непаўторную жывапісную панараму тых месцаў, дзе падарожнічаў у 1840-80 гадах.

Аўтары праекта ўпэўненыя, што ліфт з такім малюнкам паслужыць не толькі ўпрыгожваннем дома, але і будзе папулярызаваць гісторыка-культурную спадчыну краіны сярод жыхароў Менска.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках