17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Уражальная дынаміка: як упала тавараабарачэнне паміж Беларуссю і Латвіяй

4
Уражальная дынаміка: як упала тавараабарачэнне паміж Беларуссю і Латвіяй

Былі часы, калі Беларусь гандлявала на мільярды.

У 2017 годзе двухбаковае тавараабарачэнне паміж Беларуссю і Латвіяй склала амаль $440 млн, павялічыўшыся практычна на траціну. Пры гэтым беларускі экспарт дасягнуў $350,9 млн, паведамляе БелТА ў дзень візіту ў Менск латвійскага прэм'ер-міністра Латвіі Марыса Кучынскіса.

«Салiдарнасць» нагадвае пра тое, што яшчэ некалькі гадоў таму гандаль з Рыгай дэманстраваў якасна іншыя лічбы. Пачынаючы з 2007 года нашыя краіны пераадолелі мяжу $1 млрд. У 2008-м тавараабарачэнне склала ўжо $2 млрд. Годам пазней на дынаміку ўзаемнага гандлю негатыўна адбілася падзенне сусветных коштаў нафтапрадуктаў і калійныя ўгнаенні, у выніку чаго тавараабарачэнне знізілася на $200 млн, а ў 2010 яшчэ на 800 млн.

Рэкордным стаў крызісны 2011-ы, калі аднаўленне паставак расейскай нафты дазволіла перавысіць аб'ём экспарту ў Латвію на $3,1 млрд. (сума імпарту з Латвіі ў Беларусь у тым годзе склала $143,6 млн).

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках