1 верасня 2026, aўторак, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Казарін: Тое, як ваюе расійская армія, павінна ўвайсці ў падручнікі

2
Павел Казарін: Тое, як ваюе расійская армія, павінна ўвайсці ў падручнікі

Расійскія салдаты гінуць не дзеля прасоўвання наперад, а каб камандзір мог прысвоіць іх грошы.

Увогуле, тое, як ваюе расійская армія, павінна ўвайсці ў падручнікі.

Гісторыя ведае шмат прыкладаў, калі генералы ішлі на велізарныя страты, каб узяць населены пункт да пэўнай даты. Ці сціралі цэлыя палкі дзеля другараднога ўчастка фронту. Але мы ўпершыню бачым, як расійскія камандзіры вынішчаюць сваіх салдат дзеля грошай.

Расійскі кантрактнік для свайго камандзіра — гэта крыніца бабла. Дастаткова адабраць у яго картку для выплат, выбіць PIN-код і далей адправіць яе ўладальніка на штурм. Чым больш страт — тым больш будзе новых салдат. Чым больш будзе новых салдат — тым больш зарплатных картак яны прынясуць з сабой.

Расійскія салдаты гінуць не дзеля прасоўвання сваёй арміі наперад. Яны гінуць дзеля таго, каб іх камандзір мог прысвоіць іх грошы. Фантастычная мадэль.

Наперадзе восень. Кажуць, што расіяне абвесцяць яшчэ адну хвалю мабілізацыі — паглядзім, як яна пройдзе.

Павел Казарін, Facebook

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках