На Мінск абрынуліся магутныя шквалы і ліўневы дождж
- 1.09.2026, 20:29
- 2,136
Машыны «завязлі» ў 9-бальных заторах.
Увечары 1 верасня на Мінск абрынуліся магутныя шквалы і ліўневы дождж. Машыны на дарогах «завязлі» ў 9-бальных заторах. Ля Мінска заўважылі, верагодна, смерч.

Тым часам на небе ззялі маланкі і грымеў гром, асабліва моцна стыхіі лютвалі ў Фрунзенскім раёне. Паводле звестак сэрвісу «Яндекс. Карты», па стане на 18:40 на дарогах сталіцы фіксавалі 9-бальныя заторы (максімум — 10 балаў).
Вось так выглядаў ліўневы дождж побач са станцыяй метро «Пятроўшчына». Відэа апублікаваў Telegram-канал «Мінск. Галоўнае!».
У ваколіцах Мінска, акрамя шквалу і ліўневага дажджу, заўважылі таксама град і не толькі. Так, на паўднёвы ўсход ад сталіцы ўтварылася ярка выяўленая кандэнсацыйная варонка. Калі было датыкненне з зямлёй, то гэта ўжо смерч, патлумачылі ў Telegram-канале «Метеовайб».
А вось так выглядалі ліўневы дождж і шквалы пад Мінскам: стыхія гнула дрэвы. Відэа апублікавана «Метеовайбам».