Украінскія памежнікі збілі рэактыўны «Шахед» на хуткасці 290 км/г
- 1.09.2026, 20:01
- 1,544
Відэафакт.
Аператары дронаў-перахопнікаў падраздзялення «Хімера» 105-га памежнага атрада знішчылі рэактыўны беспілотнік тыпу «Шахед» над Чарнігаўскай вобласцю.
Расійскі дрон ляцеў на вышыні больш за 2 км з хуткасцю каля 290 км/г.
Нягледзячы на высокую хуткасць і значную вышыню палёту, украінскі дрон-перахопнік дагнаў і паразіў расійскі беспілотнік.
Відэа перахопу памежнікі апублікавалі ў сацыяльных сетках.