26 красавiка 2024, Пятніца, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незвычайная прыродная з'ява ўразіла жыхароў ЗША

5
Незвычайная прыродная з'ява ўразіла жыхароў ЗША

Над амерыканскім штатам з'явілася «труба, якая свяцілася».

У небе над амерыканскім штатам Віргінія расцягнулася гіганцкае воблака даўжынёй у некалькі кіламетраў, сведчаць кадры, выкладзеныя на YouTube-канале ViralHog, паведамляе РІА «Новости».

Паведамляецца, што незвычайная прыродная з'ява адбылася 5 лютага над Віргінскім Рычмандам.

«Я збіраўся на працу і ўбачыў ружовае свячэнне, якое рухалася ад маёй кухні, дзе гатаваў каву. Я паглядзеў за шторы і ўбачыў, як гэтая чароўная труба лунае ў небе і мяняе колер проста над нашым жылым комплексам. Неба мяне захапляе, але гэта было рэдкае відовішча», - падае ViralHog словы аўтара відэа.

Загадкавая з'ява - гэта валавое воблака (або навальнічны каўнер) праз падабенства з доўгім валам. Такія аблокі сапраўды рэдка з'яўляюцца ў небе, таму дагэтуль не да канца вывучаныя навукоўцамі. Як і на відэа, навальнічны каўнер можа знаходзіцца дастаткова на невялікай адлегласці ад зямлі - на вышыні ад 100 да 2 000 метраў. Таксама яго даўжыня можа дасягаць тысячы кіламетраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках