18 красавiка 2024, Чацвер, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі
Каментары 2
+13 +
ZB-BY, 7:29, 11.03

Жыве Беларусь! Наперад "Дынама"! Маё роднае Бярэсце с перамогай!

Адказаць
+1 +
voj, 13:24, 11.03

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
за краіну радзімую жах -
успомню Вострую Браму святую
і ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні,
ірвуцца, імкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

У бязмерную даль вы ляціце,
а за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся
за тваімі дзяцьмі уздагон,
што забылі цябе, адракліся,
прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх - бійце мячамі,
не давайце чужынцамі быць -
хай пачуюць, як сэрца начамі
аб радзімай старонцы баліць...

Маці родная, Маці-Краіна!
не ўсцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач.Ты прымі свайго сына,
за Цябе яму ўмерці дазволь!..

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Адказаць
 
Напісаць каментар
E-mail не будзе апублікаваны