26 красавiка 2024, Пятніца, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Славакіі заявіў пра гатоўнасць сысці ў адстаўку

1
Прэм'ер-міністр Славакіі заявіў пра гатоўнасць сысці ў адстаўку
РОБЕРТ ФІЦА

Роберт Фіца заявіў, што гатовы прадставіць кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра ад сваёй партыі.

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што гатовы сысці ў адстаўку, калі прэзідэнт пагодзіцца з тым, што цяперашняя кааліцыя не можа працягваць сваю працу без датэрміновых выбараў. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на ВВС.

Фіца заявіў, што гатовы прадставіць кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра ад сваёй партыі.

Гэта адбываецца на фоне палітычнага скандалу, выкліканага забойствам журналіста Яна Кучака.

25 лютага 2018 года Кучака і яго дзяўчыну знайшлі забітымі ў іх уласным доме.

Апошняе, незавершанае расследаванне журналіста тычылася пранікнення італьянскіх бізнэсоўцаў, якіх звязваюць з калабрыйскай мафіяй «Ндрангета», у сельскагаспадарчую і энэргетычную галіну Славакіі.

У лютым 2018 праз гэты выпадак у адстаўку сышоў міністр культуры Славакіі Марэк Мадарык.

12 сакавіка пра сваю адстаўку заявіў міністр унутраных спраў Славакіі Роберт Каліняк.

19 сакавіка парламент Славакіі прагаласуе ў пытанні пра вотум недаверу прэм'ер-міністру Роберту Фіца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках