Актывіст: Акцыі ў Берасці паказваюць, што пратэст ёсць
1- 18.03.2018, 21:15
- 17,676
Нягледзячы на забарону, у Берасці зноў «кармілі галубоў».
Улады Берасця адмовілі 85 жыхарам горада ў правядзенні мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, піша сайт тэлеканала «Белсат».
Нягледзячы на забарону і марознае надвор'е, блізу 170 чалавек прыйшлі 18 сакавіка на плошчу Леніна, каб пакарміць птушак. Падобная акцыя ў горадзе над Бугам праходзіць ужо чацвёрты раз запар.
«Гэтыя акцыі паказваюць, што пратэст ёсць. Гэта бачыць і ўлада, і іншыя людзі. Я думаю, усе захады, якія мы робім, у выніку дадуць эфект – і гэтага завода ў Берасці не будзе», – кажа мясцовы праваабаронца Раман Кісляк.

«Я не ведаю, чаму маўчыць і не дзейнічае кіраўніцтва “Савушкіна прадукта” і цяпліцы Берасця. Калі завод пабудуюць, то ў іх узнікнуць цяжкасці з экспартам прадукцыі», – кажа адзін з удзельнікаў пратэсту.
Фінальны этапам «Кармлення Птушак-4» стала выкананне песні «Жыць».

