Зяленскі: Украіна гатовая не наносіць удараў па Маскве
2- 5.09.2026, 19:19
ФОТА: GETTY IMAGES
Амерыканскі бок ужо пачаў працу з расійскімі прадстаўнікамі па гэтым пытанні.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая да канца суботы, а таксама ў нядзелю і панядзелак не наносіць удараў па Маскве, калі РФ не будзе наносіць удараў па Кіеву.
Пра гэта Зяленскі паведаміў у суботу, 5 верасня, пасля размовы з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткофам і Джарэдам Кушнерам.
Паводле яго слоў, амерыканскі бок ужо пачаў працу з расійскімі прадстаўнікамі па гэтым пытанні.
«З моманту гэтай нашай размовы мы гатовыя выконваць рэжым прыпынення паветраных удараў па гарадах, задзейнічаных у перагаворным працэсе. З гэтага моманту і да канца бягучых сутак суботы, а таксама ў нядзелю і панядзелак Украіна гатовая ўстрымлівацца ад удараў па Маскве, і мы разлічваем, што расіяне ўстрымаюцца ад удараў па Кіеву», — заявіў прэзідэнт Украіны.
Таксама Зяленскі паведаміў пра даклады міністра абароны Яўгена Хмары і галоўнакамандуючага ЗСУ Міхаіла Драпатага адносна сітуацыі на фронце, пагрозаў у паветранай прасторы і дзеянняў украінскіх войскаў.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Украіна працягне актыўную працу на дыпламатычным напрамку. Паводле яго слоў, план мерапрыемстваў у Кіеве з удзелам амерыканскай каманды ўжо зацверджаны.
Раней, 5 верасня, пасля прыбыцця ў Маскву спецпрадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Стыва Уіткофа і Джарэда Кушнера, прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што дыктатар Уладзімір Пуцін загадаў з паўночы 6 верасня на працягу трох сутак не наносіць удараў па Кіеву.