19 красавiка 2024, Пятніца, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штаб Навальнага: Чвэрць выбарчых камісій у Маскве мела парушэнні

7
Штаб Навальнага: Чвэрць выбарчых камісій у Маскве мела парушэнні
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Назіральнікі паведамляюць пра тое, што іх не пускаюць у памяшканне для падліку галасоў.

Чвэрць выбарчых камісій у Маскве мела парушэнні на выбарах прэзідэнта Расеі. Такія звесткі прыводзіць сталічны штаб апазіцыянера Аляксея Навальнага, паведамляе «Радио Свобода».

Паводле звестак штаба, усяго яўка на момант закрыцця выбарчых участкаў у Маскве склала 53 адсоткі. На выбарах у сталіцы прагаласавала блізу сямі мільёнаў чалавек.

На двух выбарчых участках вынікі будуць прызнаныя не сапраўднымі. Там былі зафіксаваныя ўкінутыя бюлетэні.

Галасаванне ў Маскве скончылася а восьмай гадзіне вечару паводле мясцовага часу. На некаторых участках назіральнікі паведамляюць пра тое, што іх не пускаюць у памяшканне для падліку галасоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках