26 красавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве рыхтуюць акт супраць «дармаедаў»

17
У Магілёве рыхтуюць акт супраць «дармаедаў»

Абноўлены дэкрэт аб «дармаедстве» чыноўнікі абмяркуюць у канцы сакавіка ў Магілёве.

Улады маюць намер абмеркаваць захады для рэалізацыі двух дэкрэтаў - абноўленага аб «дармаедстве» і аб развіцці прадпрымальніцтва - на выязным пасяджэнні прэзідыума «савета рэспублікі» ў Магілёве з 27 да 28 сакавіка. Дакументы будуць абмяркоўвацца «з улікам задач, пастаўленых прэзідэнтам пры справаздачы ўрада, Нацбанка, аблвыканкамаў і Менгарвыканкама», паведамляе tut.by.

- Гаворка пойдзе пра стварэнне неабходных прававых умоў для паўнавартаснай рэалізацыі дэкрэтаў з улікам пастаўленых задач для стварэння новых высокапрадукцыйных працоўных месцаў, прыцягнення інвестыцый, павелічэння прадукцыйнасці працы ды іншае, - удакладнілі ў прэс-службе савета рэспублікі.

У пасяджэнні возьмуць удзел чальцы «савета рэспублікі», прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінпрацы, Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага гарвыканкама, кіраўнікі буйных прамысловых прадпрыемстваў рэгіёну, старшыні абласных «саветаў дэпутатаў».

У Магілёве таксама пройдзе рабочая нарада аб пытаннях падрыхтоўкі да правядзення V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі.

Нагадаем, 25 студзеня Лукашэнка падпісаў дэкрэт №1.

У дакуменце не прапісана, на каго з беларусаў будзе распаўсюджвацца дзеянне дакумента, а таксама спіс паслуг, за спажыванне якіх грамадзяне, якія трапілі пад дзеянне дэкрэта будуць плаціць эканамічна абгрунтаваным тарыфам. Гэта трэба будзе вызначыць ураду да 1 красавіка.

Беларусы, якія падпадаюць пад дзеянне дэкрэта №1, хутчэй за ўсё, будуць аплачваць эканамічна абгрунтаваным тарыфам жыллёва-камунальныя паслугі. Пры гэтым аб кампенсацыі выдаткаў на медыцынскую дапамогу гаворка не ідзе, заявіў раней міністр аховы здароўя Валерый Малашка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках