6 траўня 2024, панядзелак, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fundstrat: Біткойн будзе каштаваць $91 тысячу

4
Fundstrat: Біткойн будзе каштаваць $91 тысячу

Аналітыкі прагназуюць рост кошту крыптавалюты найбліжэйшыя два гады.

Аналітык Том Лі з Fundstrat прагназуе, што да сакавіка 2020 года кошт біткойна дасягне 91.000 даляраў ЗША, паведамляе altcoin.info.

Гэты прагноз заснаваны на мінулых падзеннях на рынку біткойна пачынаючы з ліпеня 2010 года.

Лі і Fundstrat выкарыстоўвалі сярэдні адсотак прыросту ў кошце пасля кожнага падзення і такім чынам выйшлі на паказчыкі 2020 года.

Forbes адзначае, што, паколькі дыяграма заснаваная на лагарыфмічнай шкале, а не на традыцыйным лінейным графіку, максімумы і мінімумы ў паказчыках коштах на BTC не так адрозніваюцца.

Том Лі вядомы сваімі аптымістычнымі прагнозамі на кошт ВТС. Напрыклад, у ліпені 2017 года Лі заявіў, што біткойн дасягне 55.000 даляраў да 2022 года. Зусім нядаўна, у студзені гэтага года, Лі зрабіў яшчэ адзін прагноз, у якім сцвярджае, што да канца 2018 года ВТС дасягне 25.000 даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках