6 траўня 2024, панядзелак, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб судзіць журналіста, міліцыя падрабіла дакументы

6
Каб судзіць журналіста, міліцыя падрабіла дакументы

Журналіст Алесь Ляўчук раскрыў схему, як чыноўнікі крадуць грошы.

Алеся Леўчука судзілі са шматлікімі парушэннямі закона, але суддзя Маскоўскага раёна Берасця Раман Карабан усё адно прысудзіў журналісту штраф на 25 базавых адзінак, паведамляе «Белсат».

Журналіста «Белсата» судзілі не толькі без ягонага ўдзелу, але на падставе дакумента, які не меў юрыдычнай сілы.

«У справе не было наогул нічога - ні сведчанняў сведак, ні тлумачэнняў. У выніку супрацоўнік міліцыі разважыў, што так можна, і напісаў новы пратакол. У ім было напісана, што ад подпісу я адмовіўся. Але відавочна, што гэта не толькі хлусня, але і крымінальнае злачынства з боку Рамана Трафімука: падробка пратаколу», - кажа наш калега.

Сёння Ляўчук накіраваў скаргу ў абласны суд, у якім просіць скасаваць пастанову суда першай інстанцыі і прыцягнуць да адказнасці міліцыянта, які парушыў закон.

Прычынай пераследу стаў матэрыял, у якім журналіст раскрыў схему, як чыноўнікі крадуць грошы.

Судзіць Леўчука павінны былі 2 сакавіка, але супрацоўнік міліцыі Маскоўскага РАУС Раман Трафімук не змог з першага разу правільна скласці пратакол, а на тое, каб перарабіць не было ўжо часу, і тады Трафімук склаў новы пратакол.

У суд журналіста выклікалі СМС-паведамленнем, якое Ляўчук атрымаў а 9:46, пра тое, што яго справа будзе разглядацца праз 14 хвілін - а 10:00.

Аб пераносе разгляду справы Ляўчук даведаўся з ліста з міліцыі 12 сакавіка. Журналіста судзяць паводле артыкула 22.9 КоАП (парушэнне закона аб СМІ).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках