6 траўня 2024, панядзелак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ъ»: У Екацярынбургу хочуць скасаваць выбары мэра, каб пазбавіцца ад апазіцыянера Ройзмана

6
«Ъ»: У Екацярынбургу хочуць скасаваць выбары мэра, каб пазбавіцца ад апазіцыянера Ройзмана
ЯЎГЕН РОЙЗМАН
ФОТА: EKBREALTY.RU

Мэр Яўген Ройзман - сапраўдная праблема для Пуціна.

Найбліжэйшым часам у Заканадаўчы сход Свярдлоўскай вобласці ўнясуць законапраекты аб скасаванні наўпроставых выбараў мэра рэгіянальнай сталіцы Екацярынбурга і новай сістэмы фармавання гарадской думы, піша «Коммерсант» у аўторак, 20 сакавіка, са спасылкай на неназваныя крыніцы

Як зменяцца выбары мэра Екацярынбурга

Паводле паправак, якія хочуць унесці ў рэгіянальнае заканадаўства, мэр Екацярынбурга будзе абірацца гарадскімі дэпутатамі, сцвярджае суразмоўца газеты. Пры гэтым дэпутаты змогуць выбіраць толькі з кандыдатаў, прапанаваных конкурснай камісіяй.

Цяпер у горадзе двухгаловая сістэма. Мэра, які кіруе гарадской думай, выбіраюць на ўсенародных выбарах на пяць гадоў. Сіці-мэнэджэра, які ўзначальвае гарадскую адміністрацыю, наймаюць праз конкурс.

Праз папраўкі, якія пралабіяваў тагачасны губернатарам Свярдлоўскай вобласці Аляксандр Мішарын, з 2010 года ў мэра Екацярынбурга амаль няма рэальнай выканаўчай улады - у асноўным ён выконвае прадстаўнічыя функцыі.

На апошніх выбарах у 2013 годзе перамог апазіцыянер Яўген Ройзман. Чарговыя выбары мэра павінны адбыцца ў верасні, але, калі папраўкі прымуць, іх скасуюць.

Падчас рэформы 2014 года заканадаўчаму сходу рэгіёнаў перадалі права выбіраць схему фармавання муніцыпальнай улады. Дагэтуль гэтым правам валодалі муніцыпальныя дэпутаты. Пасля рэформы ў Расеі значна скарацілася колькасць гарадоў з наўпроставымі выбарамі мэра.

Выбары мэраў захаваліся толькі ў 8 з 80 рэгіянальных цэнтраў: Екацярынбургу, Новасібірску, Хабараўску, Томску, Кемерава, Анадырэ, Абакане і Якуцку. Акрамя таго, выбарнымі застаюцца пасады мэра Масквы і губернатара Пецярбурга.

Як зменяцца выбары гарадскіх дэпутатаў Екацярынбурга

Папраўкі, якія хочуць прыняць рэгіянальныя ўлады, знізяць колькасць дэпутатаў гарадской думы, якія выбіраюцца з партыйных спісаў - з 18 да 10. Калі іх прымуць, то на выбарах у верасні гэтага года новы склад гарадской думы на наступныя пяць гадоў абяруць ўжо паводле новых правіл.

У екацярынбуржскай думе 36 дэпутатаў. Палова з іх абіраецца з партыйных спісаў, палова - праз аднамандатныя акругі. Цяпер большасць, 21 месца, у кіроўнай партыі «Адзіная Расея».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках