Сібіга высмеяў Лаўрова
2- 7.09.2026, 20:48
- 1,786
Кіраўніку МЗС РФ мроіцца «нацызм» у Еўропе.
Расея працягвае маніпуляваць тэмай «нацызму ў Еўропе». Украіна жорстка адрэагавала на падобныя інсінуацыі.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сібігі ў X.
Сібіга адказаў на чарговае прапагандысцкае выказванне міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова. Той прыдумаў «нацызм у Еўропе», які трэба выкараняць.
«Каб дасягнуць гэтай мэты, спатрэбілася б спецыяльная ваенная аперацыя ў еўрапейскай частцы Расеі», — метка сказаў Сібіга.
Раней расейскія СМІ паведамлялі, што Лаўроў сказаў гэта падчас выступу перад студэнтамі МГІМА 7 верасня. Ён цынічна заявіў, што «СВА» павінна завяршыцца так, каб у Еўропе «не засталося нацызму».