26 красавiка 2024, Пятніца, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як жыхары Гародні змагаюцца за капліцу ў Панямуні

Як жыхары Гародні змагаюцца за капліцу ў Панямуні

Блогер прапанаваў чыноўнікам адрэстаўраваць закінутую капліцу ў Панямуні і перадаць яе каталікам.

Такую прапанову 18 сакавіка адправіў у Гарадзенскі гарвыканкам блогер Яўген Аснарэўскі. На думку блогера, адраджэнне капліцы можа стаць першым крокам у комплекснай рэнавацыі маёнтка Панямунь і ператварэння былога палацава-паркавага ансамбля ў адну з папулярных турыстычных славутасцяў горада, піша Hrodna.life.

Яўген параўноўвае былую каралеўскую сядзібу Панямунь са знакамітымі Лазенкамі ў Варшаве. Гэтыя мясціны звязаны з імем апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Блогер мяркуе, што ў Гародні можна стварыць нешта падобнае, як у сталіцы Польшчы. Перавагі Панямуні - маляўнічае размяшчэнне і часткова захаваныя старадаўнія пабудовы.

«Сядзіба Панямунь здаецца выключна перспектыўным турыстычным аб'ектам. Я напісаў артыкул, у якім выклаў некаторыя свае ідэі аб рэнавацыі былой каралеўскай рэзідэнцыі. Цудоўныя прыродныя варункі, цікавыя гістарычныя аб'екты - усё гэта можа дапамагчы зрабіць палацава-паркавы комплекс у Панямуні разынкай Гародні», - распавядае Яўген.

Адраджэнне гісторыі і павага да продкаў

Сёння тэрыторыя былой сядзібы часткова знаходзіцца ў даволі запушчаным стане. Капліца - прыклад савецкага варварства. У каралеўскай сядзібе жывуць звычайныя гарадзенскія сям'і, а стайню перарабілі пад офісны будынак.

«Маю асаблівую ўвагу прыцягнула неагатычная капліца XIX стагоддзя, знявечаныя савецкімі прыбудовамі. Гэты будынак прыстасавалі для эксплуатацыі, а не проста знішчылі, як Фару Вітаўта, і ён захавалася. Але храм, у якім маліліся людзі, помнік гісторыі і культуры, важная частка ўсяго комплексу, па ранейшаму знаходзіцца ў скажоным выглядзе, пры гэтым аб'ект занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Я думаю, прывядзенне капліцы ў належны выгляд азначала б адраджэнне гарадзенцамі сваёй гісторыі. Гэта стала б знакам павагі да продкаў, якія пабудавалі храм і маліліся ў ім. Можна пачаць аднаўленне ўсёй сядзібы менавіта з рэстаўрацыі храма», - дадаў Яўген.

Зямля з капліцай прадаецца: спачатку за 2 млн даляраў, цяпер 800 тысяч

Тэрыторыя, дзе знаходзіцца капліца, належыць ААТ «Гроднапрамтэхніка» і цяпер выстаўленая на таргі. За што прадпрыемства хацела здабыць цэлых 2 млн даляраў, і што аб вяртанні капліцы думаюць каталікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках