6 траўня 2024, панядзелак, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы прадаўжаюць дамагацца прыпынення будаўніцтва акумулятарнага завода

4
Берасцейцы прадаўжаюць дамагацца прыпынення будаўніцтва акумулятарнага завода

У Берасці разгледзелі пазоў супраць будаўніцтва прадпрыемствам «АйПаўэр».

У Берасці 21 сакавіка пачаўся новы суд паводле пазову мясцовых жыхароў супраць будаўніцтва прадпрыемствам «АйПаўэр» акумулятарнага завода, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Перад пачаткам паседжання суддзя суда Маскоўскага раёна Берасця Аляксей Карагода запатрабаваў, каб людзі, якім не выстарчыла месца, пакінулі залу, але ніхто не пагадзіўся, многія прыселі на кукішкі.

Суддзя патлумачыў сваю прапанову клопатам аб пажарнай бяспецы, што не перашкодзіла закрыць перапоўненую залу на ключ, каб не заходзіла яшчэ больш людзей. Пазоўнікі хадайнічалі аб большым памяшканні, каб усе ахвотныя маглі змясціцца, суддзя адмовіўся.

У судзе прысутнічалі грамадскія актывісты, прадстаўнікі СМІ, неабыякавыя грамадзяне, а таксама праваабаронца «Вясны» Уладзімір Вялічкін.

У судзе разглядаўся пазоў грамадскага аб'яднання «Экадом» і жыхара вёскі Булькава Дзям'яна Лепясевіча, якія патрабуюць прыпынення гаспадарчай дзейнасці да правядзення паўторных грамадскіх слуханняў аб будаўніцтве шкоднага прадпрыемства. Адказнікі гэты пазоў не прызналі.

Наступнае хадайніцтва аб прадстаўленні дакументаў, якія тычацца новабудоўлі і экспэртызы, а таксама аб выкліку ў якасці сведкі галоўнага санітарнага лекара горада, таксама адхіленае.

Прадстаўнікі прадпрыемства «АйПаўэр», не згодныя з хадайніцтвам, бо патрабаванні пазоўнікаў адрозніваюцца ад заяўленых патрабаванняў.

Прадстаўнікі пазоўніка хочуць, каб ім былі пададзеныя зыходныя звесткі, паводле якіх вызначалася ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА), якая рабілася для грамадскіх слуханняў.

Прадстаўнік «Айпаўэра» мяркуе ў сваю чаргу, што тое, што пазоўнікі не ведалі аб грамадскіх слуханнях, не з'яўляецца падставай для правядзення паўторных слуханняў. На іх думку, патрабаванні пазоўнікаў незаконныя, таму просяць адмовіць у задавальненні пазову.

Прадстаўнік адказчыка свабодна адступае ад тэксту нарматыўных дакументаў, сцвярджае Лепясевіч, суддзя абяцае зафіксаваць гэта ў пратаколе.

Нагадаем, 12 сакавіка Берасцейскі абласны суд не задаволіў пазоў грамадскага аб'яднання «Экадом» аб прыпыненні будаўніцтва завода акумулятараў пад Берасцем. Паседжанне было адкрытым, за ім назіралі блізу пяцідзесяці чалавек:

«Вызначэнне суда Маскоўскага раёна Берасця ад 7 лютага 2018 года пакінуць без зменаў. А прыватную скаргу грамадскага аб'яднання «Экадом» - без задавальнення».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках