Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы ў Анкары
- 8.07.2026, 22:39
- 1,586
Размова была доўгай.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дамовіўся «працягваць дыялог» з прэзідэнтам Польшчы Каралем Навроцкім. Пра гэта Зяленскі паведаміў у Telegram пасля сустрэчы з польскім візаві на палях саміту НАТА ў Анкары.
«Гэта была важная і неабходная размова, мы гутарылі больш за гадзіну. Пагроза ў нас адна і агульная — гэта Расія. І вельмі важна захоўваць узаемаразуменне, падтрымку і дзейнічаць разам. Нашым краінам патрэбныя толькі трывалыя адносіны. Дамовіліся працягваць дыялог», — напісаў Зяленскі, не ўдакладніўшы іншых падрабязнасцяў размовы.