6 траўня 2024, панядзелак, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Надыходзіць момант ісціны

42
Мікалай Статкевіч: Надыходзіць момант ісціны
Мікалай Статкевіч

(абноўлена) Каб быць патрыётам, мала танчыць.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч пракаментаваў «Радыё Свабода» сённяшняе затрыманне сваіх паплечнікаў Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка і Максіма Вінярскага.

Відэа можна паглядзець тут.

- У мяне ўжо былі журналісты «Евроньюс», так што Еўропа будзе пра ўсё ведаць.

Усё, што рабілася, усе гэтыя канцэрты – для таго, каб Еўропе спадабалася, а тут такі аблом. Уся інфармацыя пра затрыманне Някляева, Сіўчыка, Вінярскага прыходзіла адразу да мяне, і яны здымалі, як я яе атрымліваю.

- Каму гэтыя затрыманні выгадныя, чаму так адбылося?

- Думаю, гэта проста мазгі кіпяць ад страху перад шэсцем. Хоць мы адразу абвясцілі, што яно будзе святочным. Але ў Дзень Волі людзі змогуць у нас на шэсці свабодна, без цэнзуры, у адрозненне ад канцэрту, выказаць сваё меркаванне. Напэўна, нават гэта палохае (улада – рэд.). Яны не могуць дазволіць сабе такую раскошу, як кагосьці разганяць. Але баяцца, каб не здарылася, як 20 гадоў таму. А 20 гадоў таму, 25 сакавіка 1998 года, было годнае шэсце тым жа маршрутам, ад плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатра. Лукашэнку гэта настолькі не спадабалася, што ён дагэтуль памятае свой шок.

Вельмі шкада Уладзіміра Някляева. Мы яму забаранілі хадзіць на гэтае шэсце, бо яго летась АМАП у Берасці так затрымліваў, што яму прычынілі сур'ёзныя траўмы, і ён цяпер праходзіць курс лячэння, які нельга перарываць.

Сённяшнія затрыманні брутальныя, але ў пэўнай ступені гэта – момант ісціны.

Я разумею людзей, якія хочуць жыць сёння і цяпер: гадаваць дзяцей, атрымліваць задавальненне ад жыцця...Вось у нас і хіпстэры, і Зыбіцкая, і канцэртныя вечары ля ратушы – як ва ўсіх нармальных людзей! Толькі каля ратушы, куды ні паглядзі, паўсюль стаяць суровыя супрацоўнікі АМАП пагрозлівага выгляду. А на Зыбіцкай могуць прыйсці і сказаць: «Мордай у падлогу! Ляжаць!». Каб не забываліся.

І цяпер – хацелі адсвяткаваць. Далі вам гэтае свята, канцэрт. Выходзілі за 2,5 гады, пакуль я на волі. Улада наважылася не звязвацца: вось вам канцэрт. І большасць сказала: мы патрыёты, хочам толькі святкаваць. Але ёсць іншыя патрыёты, якія вызначылі патрэбу ў шэсці. Ёсць і такое гучанне гэтай акцыі: у гадавіну леташняга разгону народ, які шукае выхаду ад гэтай ненавіснай улады, перавёў погляд з Пуціна на нас. У людзей была альтэрнатыва: мы або Пуцін. Народ пачаў разглядаць нас як альтэрнатыву. А гэта – выратаванне незалежнасці. Таму што ёсць папулярны Пуцін і непапулярны Лукашэнка, які жыве на грошы Пуціна. Да чаго гэта прывядзе? Фінал вядомы.

Калі ў гэты дзень (25 сакавіка – рэд.) мы будзем проста танчыць у загародках, то людзі скажуць: «Не, гэта блазаны. Толькі Пуцін». Цяпер – момант ісціны.

Як бы ні хацелася патанчыць і ўважаць сябе за патрыёта і годнага чалавека – танцуйце і ўважайце сябе за годнага чалавека, але спачатку прыйдзіце а 12.00 25 сакавіка на плошчу Якуба Коласа.

Калі вы туды не прыйдзеце, пасля таго, што адбылося і будзе адбывацца, для вас – момант ісціны. Вы там, на Якуба Коласа, і адтуль ідзяце на канцэрт, ці ж вы проста танчыце. Ваш выбар. Але пасля гэтага я б не рызыкнуў называцца патрыётам, а можа – і прыстойным чалавекам. Ваш выбар.

- Пасля таго, што сёння адбылося, на святочным канцэрце магчымая цэнзура?

- Гэтая цэнзура ўжо ёсць. Усё абвясцілі загадзя, усе лозунгі вядомыя. Людзей будуць персанальна даглядаць. Няправільныя лозунгі будуць забіраць. Прамоўцы таксама папярэджаныя. Думаю, ужо адбыўся адбор тых, хто будзе выступаць.

Я ўпэўнены, што спіс выступоўцаў узгоднены з уладамі. І непадкантрольных туды проста не пусцілі.

Але, можа, і добра, што так атрымалася. Не будзе ілюзій, быццам бы Лукашэнка – «абаронца незалежнасці». Бачылі «абаронцу незалежнасці»? Колькі, як гаворыцца, можна «мордай у падлогу»? Калі паважаеце сябе – у стагоддзе нашай незалежнасці прыйдзіце і ўстаньце побач з намі.

- Збіраўся Уладзімір Някляеў выступіць на святочным канцэрце?

- Я ведаю, што яму нават не прапанавалі. Я ведаю, што ён збіраўся трапіць у Гістарычны музей на выставу (да 100-годдзя БНР – рэд.), але выявілася, што і там цэнзура, і яго не пусцілі.

- Не пусцілі ў музей?

- Яму проста не далі запрашэння. Там жа ўзгаднялі спісы. Някляева хтосьці ўключыў у гэты спіс, але потым яго выключылі, а заадно – і таго, хто прапанаваў Някляева.

- Якімі цяпер будуць вашы дзеянні да 25 сакавіка?

- Будуць тут знаходзіцца. Дзверы ў адміністратыўнай справе ламаць не пачнуць. Я ўпэўнены, што арганізатары шэсця, якія застануцца на свабодзе, дойдуць да месца збору. А пакуль – арганізацыйная праца. Мы рыхтуем тую акцыю і хочам, каб яна прайшла годна, і народ убачыў, што акрамя канцэртнай апазіцыі, ёсць пратэстная апазіцыя. Народная апазіцыя, якая памятае пра народ, ягоныя праблемы, і памятае пра тое, што адбылося падчас народнага выступу летась.

Мы – з народам. Мы – альтэрнатыва Пуціну.

Афіцэр ходзіць проста. Я заяўляю аб сваіх намерах адкрыта. Я і мае калегі хацелі проста святкаваць гэты дзень. Калі вы (улады – рэд.) ператвараеце гэтае свята ў справу маральнага выбару нацыі, я гэты выбар прымаю і не ўтойваю сваіх намераў.

Я спадзяюся, што ў Беларусі жывуць не толькі некалькі сапраўдных мужчын і жанчын, якіх я ведаю. Я спадзяюся, што тут яшчэ знойдзецца шмат годных і смелых людзей. Усе мы, дзякуючы Лукашэнку, апынуліся ў сітуацыі моманту ісціны.

Выбірайце, хто вы – і не круціце адным месцам.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках