26 красавiка 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы вялікі экран Менска запрашае на Дзень Волі

9
Самы вялікі экран Менска запрашае на Дзень Волі

Канцэрт-мітынг у Менску пачнецца 25 сакавіка а 13-й гадзіне каля Опернага тэатра.

Аб’ява пра санкцыянаванае свята ў гонар 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР дэманструецца на самым вялікім экране сталіцы - на сцяне гандлёвага цэнтра «Галерэя», паведамляе «Радыё Свабода».

Канцэрт-мітынг у Менску пачнецца 25 сакавіка а 13-й гадзіне каля Опернага тэатра. Бел-чырвона-белыя сцягі дазволеныя.

На канцэрце выступяць гурты Akute, Dzieciuki, «Мутнаевока» і «Разбітае сэрца пацана», спевакі Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Пётр Клюеў і Юры Сатыльскі. Бліжэй да свята будуць анансаваныя таксама іншыя выступоўцы. Дачка Лявона Вольскага Адэля Вольская саспявае песні бацькі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках