28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Албанія хоча як мага хутчэй пачаць перамовы пра ўступленне ў ЕЗ праз уплыў РФ на Балканах

FT: Албанія хоча як мага хутчэй пачаць перамовы пра ўступленне ў ЕЗ праз уплыў РФ на Балканах

Прэм'ер-міністр Албаніі заклікаў пачаць перамовы пра далучэнне яго краіны да ЕЗ дзеля ўмацавання еўрапейскай бяспекі.

З ягоных слоў, было б «вар’яцтвам» для ЕЗ праваліць прыняцце рэгіёну, праз які пралягаюць маршруты мігрантаў і які Расея ўважае стратэгічна прывабным прызам, паведамляе Financial Times (пераклад - zn.ua).

Са слоў Рамы, яго краіна актыўна змагалася супраць карупцыі ў судовай сістэме і супраць наркагандлю. Таму яна можа стаць рэальным кандыдатам для атрымання сяброўства ў ЕЗ да 2025 года.

«Для нас было б дзіўна, калі б Албанія не пачала перамовы проста зараз, пасля таго, як яна зрабіла ўсё, што нас папрасілі», - сказаў албанскі прэм'ер, падкрэсліўшы, што Сербія і Чарнагорыя ўжо пачалі дыялог з Брусэлем.

«Мы толькі хочам узнагароджання за тое, што мы зрабілі, а таксама каб працэс быў сумленным і прадказальным», - дадаў ён.

Financial Times заўважае, што каментары Рамы адлюстроўваюць расчараванне Тыраны, бо Албаніі дагэтуль не дазволілі пачаць перамовы пра сяброўства ў ЕЗ, нягледзячы на палітычныя і эканамічныя рэформы, якія яна правяла. Албанскі прэм'ер заклікаў Еўракамісію парэкамендаваць лідарам краін звязу зацвердзіць пачатак перамоваў пра албанскае сяброўства на саміце, які адбудзецца ў чэрвені. Ён таксама адзначыў важнасць Албаніі ў працэсе скарачэння патоку мігрантаў у ЕЗ, а таксама звярнуў увагу на ўплыў Расеі на Заходніх Балканах.

«Масква ніколі спыніць разглядаць геапалітычную важнасць рэгіёну, чаго не бачаць многія лідары ў ЕЗ за выключэннем Ангелы Мэркель», - сказаў Рама.

«Было б вар'яцтвам дапусціць, што Заходнія Балканы застануцца ў баку, застануцца па-за Еўропай», - дадаў ён.

Раней паведамлялася, што ЕЗ вызначыў дэдлайн для наступнай хвалі пашырэння. Сербія і Чарнагорыя пачалі перамовы пра уступленне ў Еўразвяз, Боснія прэтэндуе на статус кандыдата ў ЕЗ, а Косава разлічвае афіцыйна стаць кандыдатам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках