Лукашэнка ўвечары сустрэўся з Вольфовічам
1- 8.09.2026, 22:16
Дыктатар заслухаў даклад дзяржсакратара Савета бяспекі.
Увечары 8 верасня Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вольфовіча, паведаміла прэс-служба ўзурпатара.
Як паведамляецца, падчас гэтай сустрэчы Лукашэнку дакладзілі аб ходзе праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак унутраных войскаў МУС.
Акрамя таго, падчас дакладу абмеркавалі кадравыя пытанні ў Узброеных Сілах.