8 верасня 2026, aўторак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія кампаніі месяцамі чакаюць работнікаў з-за мяжы

Польскія кампаніі месяцамі чакаюць работнікаў з-за мяжы
Фота: Shutterstock

Чыноўнікі тармозяць выдачу дазволаў на працу.

Польскія кампаніі ўсё часцей спрабуюць закрываць дэфіцыт кадраў за кошт замежных работнікаў, аднак сутыкаюцца з сур'ёзнымі праблемамі пры атрыманні для іх дазволаў на працу. Як паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на Puls Biznesu, дзяржаўныя ўстановы нярэдка значна перавышаюць прадугледжаныя законам тэрміны разгляду спраў, а працэс легальнага працаўладкавання можа зацягвацца на месяцы.

Паводле выдання, за першыя сем месяцаў гэтага года Мазавецкі ваяводскі ўрад выдаў 9,4 тысячы дазволаў на працу. Для параўнання: за першыя шэсць месяцаў мінулага года гэты паказчык складаў 35,3 тысячы. Пры гэтым колькасць пададзеных заяў застаецца высокай.

Экспертка па рынку працы Канфедэрацыі польскіх прадпрымальнікаў Lewiatan Надзя Вінярская заявіла ў размове з выданнем Puls Biznesu, што бізнес фактычна не можа нармальна планаваць найм, паколькі не ведае, калі замежнік зможа легальна пачаць працу і ці будзе заява ўвогуле разгледжаная станоўча.

Згодна з законам, рашэнне аб выдачы дазволу на працу павінна прымацца на працягу 30 дзён. На практыцы, адзначае Вінярская, прадпрымальнікі чакаюць па шэсць-сем месяцаў. Пасля гэтага яны яшчэ могуць атрымаць адмову.

Праблема не абмяжоўваецца дазволам на працу. Пасля яго атрымання замежніку часта неабходна аформіць візу, а станоўчыя рашэнні прымаюцца толькі па нязначнай частцы заяў. Яшчэ больш часу можа займаць легалізацыя знаходжання ў Польшчы: сярэдні тэрмін чакання дазволу на часовае пражыванне складае каля 340 дзён, хоць заканадаўства прадугледжвае тэрмін у 60 дзён.

Такім чынам, задуманае ўрадам спалучэнне жорсткага кантролю міграцыі з магчымасцю легальнага прыцягнення замежных работнікаў на практыцы не працуе і стварае для бізнесу шматмесячную нявызначанасць, што сур'ёзна адбіваецца на развіцці прадпрыемстваў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках