27 красавiка 2024, Субота, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці праз новабудоўлі руйнуюцца дамы

2
У Берасці праз новабудоўлі руйнуюцца дамы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Улады спрабуюць гэта схаваць.

Жыхары вуліцы Паплаўскага ў Берасці планавалі правесці пікет, каб звярнуць увагу на свае праблемы: праз будоўлю транспартнай развязкі дамы ў наваколлі пачынаюць даслоўна раскідвацца, паведамляе «Белсат».

СМІ пісалі пра праблемы жыхароў вуліцы. «У нас як пачалі забіваць палі, даслоўна тыдзень таму, за 60-ць метраў ад майго дома і за 30-ць метраў ад найбліжэйшага да будоўлі дома, пайшлі расколіны па ўсім доме. У двух месцах раскалоўся падмурак, асабіста ў нас», - распавяла адная з жыхарак журналістам.

Людзі наважыліся зладзіць у цэнтры горада пікет, але атрымалі адмову.

Пра забарону акцыі берасцейскі гарвыканкам нават не змог паведаміць законным чынам. «Адзін з заяўнікаў знайшоў ліст без канверта з адказам з гарвыканкама проста ў сваёй паштовай скрыні. Будзем абскарджваць такія дзеянні берасцейскай улады», - кажа праваабаронца Раман Кісляк.

Пасля таго, як аб праблемах жыхароў пачалі пісаць незалежныя СМІ, улады запрасілі ахвотных на сустрэчу ў гарвыканкам. Высветлілася, што такія праблемы актуальныя яшчэ і для жыхароў вуліцы Межава і Мічурына. Толькі публічна выказваць пратэст чыноўнікі забараняюць.

Гэта ўжо трэцяя забароненая цягам тыдня акцыя. 15 сакавіка ў Берасці не дазволілі пікет супраць ціску і рэпрэсій у дачыненні да прафзвязу РЭП, замест гэтага вызвалілі школьнікаў ад заняткаў пасярод тыдня і правялі спартыўнае арыентаванне. 17 сакавіка ўлады Берасця не далі дазвол на правядзенне мітынгу на плошчы Леніна супраць будоўлі акумулятарнага завода, акцыя ўсё адно прайшла 18 сакавіка і абышлася без затрыманняў.

Тым часам мясцовыя актывісты чакаюць адказу на яшчэ адную заяўку: у Берасцейскага гарвыканкама просяць дазволу на правядзенне мітынгу на плошчы Свабоды. Акцыя запланаваная на 31 сакавіка. Але адказу на яе яшчэ няма. Затое вядома, што на Дзень Волі на гэтым месцы пройдзе дазволенае ўладамі свята.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках