7 траўня 2024, aўторак, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі даў у Менску канцэрт у гонар 100-годдзя БНР

Лявон Вольскі даў у Менску канцэрт у гонар 100-годдзя БНР
ФОТА: NN.BY

Легендарны музыка выканаў амаль усе гіты часоў NRM.

24 сакавіка ў менскім клубе «Бруге» Лявон Вольскі даў канцэрт да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР, піша nn.by.

Музыка анансаваў яго напярэдадні ў сацсетках, і першыя 600 чалавек, якія паспелі зарэгістравацца, траплялі на канцэрт бясплатна. Месцы скончыліся за гадзіну.

У пачатку канцэрта Лявон Вольскі павіншаваў усіх са святам.

Фото: nn.by

Крыху больш як за гадзіну прагучалі амаль усе гіты часоў NRM: «Лёгкія», «Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Катуй-ратуй», «Менск і Мінск». Кульмінацыяй канцэрта стала песня «Партызанская», падчас якой блізу дзясятка бел-чырвона-белых сцягоў з'явіліся ў зале.

Фото: nn.by

Вольскі заспяваў і новую песню «Героі не паміраюць», напісаную да 100-годдзя Незалежнасці.

Фото: nn.by

Адразу пасля выступу калектыў з'ехаў у Беласток. Там гурт выступіць на святкаванні 100-годдзя БНР, якое ладзяць беларусы Падляшша. У гэты ж дзень Вольскі возьме ўдзел у канцэрце ля Опернага тэатра ў Менску праз тэлемост.

Фото: nn.by
Фото: nn.by
Фото: nn.by
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках