МНС зладзіла задымленне ў менскім ГЦ «Галілеа»
20- 28.03.2018, 21:15
- 25,473
Ратавальнікі зладзілі задымленне, каб праверыць, як праходзіць эвакуацыя.
Пасля трагедыі ў Кемераўскім ГЦ «Зімовая вішня» менскае МНС правярае ўсе месцы масавага збору людзей.
28 сакавіка вучэбная эвакуацыя праводзілася ў ГЦ «Галілеа». Гэтым разам ратавальнікі ўскладнілі задачу і зладзілі штучнае задымленне.
Як спрацаваў персанал цэнтра і як рэагавалі на тое, што адбываецца наведвальнікі - у відэа tut.by.