Зяленскі на фоне палаючага Крэмля паабяцаў РФ адказ
15- 4.09.2026, 18:47
- 25,726
Геаграфія удараў ЗСУ вызначаная.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыняў з дакладам кіраўніка СБУ Аляксандра Паклада, у кабінет якога ў Кіеве сёння ўляцеў расійскі дрон.
«Геаграфію адказу вызначылі. Час будзе абраны так, каб быў вынік», — напісаў Зяленскі па выніках сустрэчы, падчас якой абмяркоўваліся дзеянні ў адказ на ўдары акупантаў.
Прэс-служба Прэзідэнта Украіны апублікавала фота, на якім Зяленскі і Паклад абмяркоўваюць план адплаты на фоне карціны палаючага Крэмля.
Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што нанесены Расіяй удар па штаб-кватэры СБУ ў Кіеве з'яўляецца сур'ёзнай эскалацыяй, якая патрабуе рашучага адказу.
