17 траўня 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як каталіцкія біскупы бласлаўлялі велікодныя стравы

Як каталіцкія біскупы бласлаўлялі велікодныя стравы

Каталіцкія біскупы бласлаўлялі велікодныя стравы ў некалькіх парафіях Менска і яго прадмесцяў.

31 сакавіка, у Вялікую суботу, яны далучыліся да набажэнства і памаліліся разам з вернікамі, паведамляе сайт catholic.by.

Вялікая субота - дзень, калі вернікі чакаюць у малітве ўваскрэсення Пана. Таксама ў гэты дзень яны ідуць у храм, дзе здзяйсняецца блаславенне велікодных яек і булак.

Апостальскі нунцый Габар Пінтэр у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава).

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у парафіі святога Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

Біскуп Юрый Касабуцскі ў парафіі Святога Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках