26 красавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі набывае «Майбах» за $160 тысяч

89
Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі набывае «Майбах» за $160 тысяч

Абнаўленне аўтапарка дыктатара цягне на $1 мільён.

Аўтатранспартная дзяржаўная ўстанова «Белтранс Cпецсродкі», якая ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі, абвясціла тэндэр на набыццё транспартных сродкаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Таксама структура папаўняе легкавы і пасажырскі аўтапарк. У заяўцы фігуруюць Mercedes-Benz S560 4 MATIC Long («Майбах»), тры Mercedes-Benz Е400, пазадарожнік Toyota Land Cruiser 200, рэанімабіль і грузапасажырскі аўтамабіль.

З умоўна айчынных машын паказаны самы дарагі варыянт беларуска-кітайскай «Джылі» - красовер Geely Atlas. Дылеры выстаўляюць мадэль у інтэрвале 17-25 тысяч даляраў, у залежнасці ад камплектацыі.

Кіраўніцтва спраў гатовае нават пераплаціць за тэрміновасць - да красавіка ў гаражы павінна стаяць аўто за 55 тысяч рублёў (блізу 28 тысяч даляраў).

На новы пазадарожнік Toyota Land Cruiser 200 з дзяржаўнага бюджэту гатовыя выдаткаваць амаль 100 тысяч даляраў - 183 тысяч рублёў.

Кошт трох Mercedes-Benz Е400 не павінен выйсці за суму 600 тысяч рублёў - гэта значыць, не даражэй за 100 тысяч даляраў за кожны.

«Майбах» «для патрэб Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі»

Самы дарагі ў пераліку - элітны Mercedes-Mybach S560 4 MATIC Long («Майбах»). За элітны асобнік з канвеера дзяржава гатовая заплаціць 150-160 тысяч даляраў.

Грузапасажырскі аўтамабіль, марка якога не паказаная, таксама не з танных - 109 тысяч рублёў або больш за 50 тысяч даляраў.

За сучасны рэанімабіль Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі не пашкадуе 426 тысяч рублёў або больш за 200 тысяч даляраў у эквіваленце.

Праз тэлефон, паказаны для патэнцыйных прадаўцоў, журналістам сказалі, што пералічаныя аўтамабілі набываюцца «для патрэб Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі», але для якіх канкрэтна - паведаміць адмовіліся. Але з улікам пазначаных коштаў вялікая імавернасць таго, што за стырно «Мерседэсаў» шараговыя клеркі не сядуць.

Разам усе пазіцыі ў тэндэры цягнуць амаль на 1 мільён даляраў.

Не першы «Майбах» для Лукашэнкі

У 2012 годзе Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што на дзень нараджэння адзін расеец падарыў яму «Майбах».

У 2013 годзе падчас адказу на пытанне «Свабоды» на прэс-канферэнцыі Лукашэнка заявіў, што «гэта прэзідэнцкі аўтамабіль, які дзяржаве дастаўся бясплатна».

«Так яго [Майбах] ужо больш не выпускаюць. Яго знялі з вытворчасці. Мне падарылі гэтае аўто на дзень нараджэння. І я аддаў яго дзяржаве. Мне трэба было б набыць аўтамабіль, калі б не было гэтага «Майбаха». І выдаткаваць грошы. Хочаш не хочаш, але бюджэт бы траціў. А я яе аддаў у гараж адмысловага прызначэння, як ён у нас завецца, службе бяспекі, каб перасоўвацца. Заўтра Лукашэнку застрэляць, павесяць, здымуць з пасады - вы на ёй будзеце ездзіць», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках