26 красавiка 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі загаварылі пра адключэнне ад сусветнай глабальнай Сеткі

19
У Расеі загаварылі пра адключэнне ад сусветнай глабальнай Сеткі

Дарадца Пуціна ў інтэрнэце заявіў, што РФ «тэхнічна гатовая» да такога развіцця падзей.

«Калі заўтра нашы калегі адключаць нас ад рубільніка», працэс гэты не будзе бязбольным, але жыць расейцы будуць «добра і нармальна», - сказаў Герман Кліменка ў інтэрв'ю праграме «Пазнякоў» на тэлеканале НТВ, паведамляе сайт «Настоящее время».

Са слоў Кліменкі, «тэхнічна мы гатовыя да ўсякіх дзеянняў цяпер».

«Напэўна, высветліцца, што нехта захоўваў свае звесткі за мяжой, хоць ёсць пастанова захоўваць тут. Хтосьці дамены свае хосціў за мяжой. Таму яны, напэўна, будуць выпрабоўваць некаторыя цяжкасці», - сказаў ён.

«Само па сабе апаратна-праграмна няма ніякіх супрацьпаказанняў, каб мы жылі добра і нармальна, нават калі нам абвесцяць такую вайну, як крымская ізаляцыя», - сказаў Герман Кліменка.

Ужо цяпер «працуе расейскі сегмент Сеткі інтэрнэту, створаны на ўказ прэзідэнта спецыяльна для чыноўнікаў». Усе дзяржустановы і чыноўнікі знаходзяцца за вялікім «кітайскім фаерволам, - сказаў Кліменка. - Тое, чым усіх нас палохаюць. Але пакуль усе жывыя».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках