26 красавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочца: Кіроўца Infiniti з расейскімі нумарамі наважыў разабрацца з камунальнікам

32
Відавочца: Кіроўца Infiniti з расейскімі нумарамі наважыў разабрацца з камунальнікам

Шафёра камунальнай машыны абаранілі іншыя кіроўцы.

Канфлікт паміж кіроўцамі красовера з Расеі і грузавіка камунальнікаў зафіксаваў на відэа карыстальнік форуму onliner.by nikitka9318. Са слоў маладзёна, аўтамабіліст спыніў свой аўтамабіль, і накіраваўся да самаскіда і стаў хапаць шафёра. «Тады мы наважылі спыніцца і трохі прыстрашыць хлопца, каб астудзіць яго запал», - распавёў Мікіта.

Відавочца назіраў за развіццём усёй сітуацыі: «Грузавік пасыпаў пяском тратуар на вул. Усходняй. Калі праца была скончаная, кіроўца пачаў выязджаць на праезную частку, а пасля перасёк скрыжаванне. Гэта, мабыць, не спадабалася хлопцу на Infiniti з расейскімі нумарамі. Той паварочваў налева і вымушаны быў пачакаць лішнюю секунду, пакуль праедзе грузавік. Наколькі я зразумеў, маладзён не паленаваўся развярнуцца, каб дагнаць самазвал і выказаць сваю незадаволенасць. Калі мы пад'ехалі, канфлікт толькі пачаў разгарацца».

«Магчыма, дзякуючы таму, што мы з калегамі спыніліся, каб урэгуляваць сітуацыю, да кулакоў справа не дайшла, - мяркуе nikitka9318. - Мы прыстрашылі хлопца на Infiniti, і ён рэціраваўся. Казалі яму, маўляў, што тут страшнага - пачакаць пару секунд? Ён толькі раздражняўся, нібыта мы лезем не ў свае справы. Але ў выніку супакоіўся».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках