26 красавiка 2024, Пятніца, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька памерлага немаўляці дамогся новай праверкі гомельскай радзільні

7
Бацька памерлага немаўляці дамогся новай праверкі гомельскай радзільні
СЯРГЕЙ БАШМУР

Сяргей Башмур выходзіў на пікет.

Гамяльчук Сяргей Башмур дамогся скасавання пастановы гарадскога аддзела Следчага камітэта не распачынаць крымінальную справу аб факце смерці нованароджанага сына ў радзільным доме. Прызначаная дадатковая праверка, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта Башмуру паведаміў пісьмова намеснік пракурора Гомеля Віталь Савянчук.

«Ранейшая праверка была няпоўнай. Я маю права ведаць, што адбылося з сынам, калі яго забіралі ад маці, якія прышчэпкі яму рабілі, ці сачылі належным чынам за ягоным здароўем. Хачу, каб жанчыны не баяліся нараджаць», - кажа Сяргей.

Са слоў Сяргея, ягоная жонка Тацяна праходзіла абследавання, выконвала ўсе рэкамендацыі лекараў. Сына назвалі Міхаілам. Пасля родаў ён два дні быў з маці. Але нечакана яму стала дрэнна, яго забралі ў рэанімацыю і на шосты дзень ён памёр.

Гэта здарылася ў абласным раддоме ў чэрвені 2017 года. Медыкі зрабілі выснову, што немаўля памерла ад унутрычэраўнай інфекцыі. Праверыўшы здарэнне, Следчы камітэт не знайшоў падстаў для распачынання крымінальнай справы.

Такі адказ, аднак, не задаволіў бацькоў. Сяргей Башмур стаў пісаць скаргі ў розныя інстанцыі і нават ладзіў адзіночныя пікеты, пратэстуючы супраць парадкаў ў радзільні і невыразных тлумачэнняў медыкаў. Бацькоў памерлага немаўля таксама абурыла тое, што медыцынскае начальства назвала кошт знаходжання дзіцяці ў рэанімацыі - 1000 даляраў за дзень.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках