18 лiпеня 2026, Субота, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал ЗША: Расея актывізуе ўмяшанне на Балканах

Генерал ЗША: Расея актывізуе ўмяшанне на Балканах

Вашынгтон і NATO павінны прыкладаць больш намаганняў, каб пазбегнуць дэстабілізацыі рэгіёну.

Галоўны камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе Курціс Скапароці папярэдзіў, што на Балканы ўсё больш аказваецца адкрыты і схаваны ціск з боку Расеі, і Вашынгтон і NATO павінны прыкладаць больш намаганняў, каб пазбегнуць дэстабілізацыі рэгіёну. Пра гэта піша ўкраінская служба «Голоса Америки».

Адказваючы на пытанне заканадаўцаў у сенаце ЗША пра тое, якія еўрапейскія рэгіёны сутыкнуліся з новымі пагрозамі з боку Расеі, Скапароці прыцягнуў увагу да балканскага рэгіёну.

«Рэгіён, які мяне цяпер сур'ёзна турбуе - гэта Балканы. Расея працуе на Балканах, а мы троху паслабілі сваю пільнасць у рэгіёне. Гэты рэгіён можа мець праблемы ў будучыні», - адзначыў вайсковец.

Скапароці таксама заявіў, што Злучаныя Штаты так і не прапанавалі эфектыўнага адказу на расейскія кібератакі. Сенатараў цікавіла, як Злучаныя Штаты адказваюць на «кібердзейнасць» Расеі, якая становіцца ўсё больш прыкметнай у ЗША.

«Я не думаю, што быў эфектыўны адказ», - сказаў Скапароці сенатарам.

Дарэчы, суд у Чарнагорыі 8 чэрвеня 2017 года пацвердзіў абвінавачванні супраць 14 падазраваных у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту з мэтай не дапусціць ўступлення краіны ў NATO. Сярод абвінавачаных двое грамадзян Расеі, якіх судзяць завочна, двое прарасейскіх апазіцыйных лідараў Чарнагорыі - Андрыя Мандзіч і Мілан Княжэвіч, дзевяць сербаў і яшчэ адзін грамадзянін Чарнагорыі.

Расея адмаўляла сваю датычнасць як дзяржавы да гэтай спробы перавароту, але актыўна падтрымлівала мясцовыя групы, якія выступалі супраць ўступлення Чарнагорыі ў NATO.

Чарнагорыя стала 29-м сябрам NATO на цырымоніі ў Вашынгтоне 5 чэрвеня 2017 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках