26 красавiка 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маск апублікаваў фота корпуса ракеты, якая можа паляцець на Марс

2
Маск апублікаваў фота корпуса ракеты, якая можа паляцець на Марс
Ілан Маск

Кіраўнік кампаніі SpaceX паказаў, як выглядае асноўная частка корпуса новага міжпланетнага касмічнага карабля BFR.

Фота шматмэтавай ракеты апублікавалі ў Instagram, паведамляе strana.ua.

Побач з BFR таксама для параўнання памеру змясцілі аўтамабіль Tesla.

Раней паведамлялася, што Маск на Міжнародным астранаўтычным кангрэсе ў Аўстраліі распавёў пра праект новай транспартнай сістэмы, з дапамогай якой стане магчымай дастаўка людзей на Марс для яго каланізацыі.

На прэзентацыі Маск прэзентаваў праект новай ракеты, якая пакуль носіць кодавую назву BFR. Даўжыня новай ракеты складзе 109 м, на ёй будзе ўсталяваны 31 рухавік.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках