26 красавiка 2024, Пятніца, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе ашуканцы мяняюць еўра на ранейшыя беларускія рублі

3
У Празе ашуканцы мяняюць еўра на ранейшыя беларускія рублі

Даверлівыя турысты замест чэшскіх крон атрымлівалі ранейшыя беларускія рублі.

Нягледзячы на тое, што Чэхія знаходзіцца ў Еўразвязе, яна дагэтуль не перайшла на еўра. У краіне карыстаюцца чэшскімі кронамі, якія можна або зняць у банкамаце, або набыць у абменніку, піша kyky.org.

Але ашуканцы ў самым цэнтры Прагі прапануюць памяняць еўра на кроны з рук - затое «выгадным курсам». Даверлівыя турысты замест чэшскай валюты атрымліваюць ранейшыя беларускія рублі.

Чэшскі партал Seznamzpravy.cz публікуе праект Honest Guide, у якім Янак Рубеш і Гонза Мікулка даюць парады турыстам, «якіх вы не знойдзеце ў даведніку». У новым рэпартажы яны распавядаюць пра гэта «бізнэс».

«У цэнтры Прагі мы знайшлі групу людзей, якія сапсавалі рэпутацыю нашага горада. І мы сапраўды незадаволеныя гэтым. Сцеражыцеся!», - напісалі журналісты.

Яны самі бачылі, як замежнікі, якія не ведаюць, як выглядаюць мясцовыя грошы, без сумненняў бяруць «зайчыкі». Адзін такі махляр са Старамесцкай плошчы заплаціў штраф пяць тысяч крон (менш, чым 250 даляраў) і праз пару дзён ён зноў падманваў турыстаў - на яго паўторна выклікалі паліцыю. Журналісты прапануюць падзяліцца сваім відэа, каб разам прыбраць гэтую «незаконную дзейнасць з вуліц Прагі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках