Відэафакт: Запуск ракеты па Сірыі з амерыканскага крэйсера
- 14.04.2018, 20:37
- 16,459
Пентагон апублікаваў запіс пуску Тамагаўка з ракетнага крэйсера USS Monterey.
Абароннае міністэрства ЗША апублікавала відэазапіс пуску ракеты Тамагаўк з ракетнага крэйсера USS Monterey, які ўзяў удзел у масаваным удары па аб'ектах вытворчасці і захоўвання хімічнай зброі ў Сірыі, паведамляе "Новое Время".
Адпаведнае відэа размясцілі на старонцы службы распаўсюджвання відэаінфармацыі Міністэрства абароны ЗША.
"Ракетны крэйсер USS Monterey (CG 61) запускае ракету Тамагаўк 14 красавіка", - гаворыцца ў тлумачэнні да роліка.
У Пентагоне ўдакладнілі, што USS Monterey дзейнічае ў складзе Пятага флоту ЗША з мэтай падтрымкі аперацый для марской бяспекі. Акрамя таго, у яго задачы ўваходзіць "забеспячэнне падтрымкі хаўруснікаў і партнёраў, а таксама забеспячэнне свабоды плавання і бесперашкоднага праходу гандлёвых суднаў у рэгіёне".