9 лiпеня 2026, Чацвер, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дзевяці падмаскоўных гарадах прайшлі акцыі пратэсту

3
У дзевяці падмаскоўных гарадах прайшлі акцыі пратэсту

Расейцы змагаюцца за права на чыстае паветра.

У некалькіх падмаскоўных гарадах удзень 14 красавіка прайшлі мітынгі супраць смеццевых палігонаў, піша «Медуза».

У Валакаламску прайшоў мітынг за закрыццё палігона «Ядрава». Як піша «Інтэрфакс», намеснік старшыні ўрада Маскоўскай вобласці Міхаіл Кузняцоў папрасіў прабачэння перад удзельнікамі акцыі раёна за тое, што «за апошнія месяцы сметніца прыносіла [ім] столькі бед, трывог і праблем».

У пасёлку Бальшавік ў Серпухаўскім раёне прайшоў мітынг супраць сметніцы «Лясной». Паводле ацэнкі карэспандэнта, у акцыі ўдзельнічала блізу трох тысяч чалавек. Перад акцыяй у Серпухаве затрымалі актывіста «Левага блока» Станіслава Кірушкіна, які браў удзел у арганізацыі.

Акцыі таксама прайшлі ў Кліне, у Краснаармейску, у Сергіевым Пасадзе, і, як піша «Коммерсант», у Каломне, Дзмітраве, Балашысе і Шатуры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках