26 красавiка 2024, Пятніца, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ерэване пачаліся масавыя акцыі пратэсту

6
У Ерэване пачаліся масавыя акцыі пратэсту
Фота: photolure.am

Пратэстоўцы кладуцца на асфальт, рух у цэнтры горада заблакаваны.

У Ерэване прыхільнікі апазіцыі зладзілі масавыя акцыі пратэсту супраць вылучэння былога прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ер-міністра краіны, паведамляе meduza.io.

Правесці «акцыю грамадзянскага непадпарадкавання», заблакаваўшы вуліцы і спыніўшы працу метро, напярэдадні заклікаў дэпутат парламента Арменіі ад апазіцыйнай фракцыі «Елк» Нікол Пашынян.

Раніцай у панядзелак, паведамляе карэспандэнт «Інтэрфакса» з месца падзей, удзельнікі акцыі амаль цалкам перакрылі рух у цэнтры горада. Яны, напрыклад, пакідаюць на праезнай часткі аўтамабілі, а таксама кладуцца на асфальт, не даючы праехаць транспарту.

У Ерэване праз акцыі пратэсту спыненая праца трох станцый метро. Частковую працу метро атрымліваецца забяспечыць з дапамогай паліцыянтаў, апавялі прадстаўнікі метрапалітэна. «Працуем у вельмі складаных, проста пякельных умовах», – дадалі яны.

Паліцыя Арменіі, паведамляе ТАСС, зранку 16 красавіка абвесціла, што «ўсе дзеянні актывістаў незаконныя, гэтым яны абмяжоўваюць права грамадзянаў на свабоду перамяшчэння». Пра ўжыванне сілы да актывістаў не паведамляецца.

У Арменіі праведзеная канстытуцыйная рэформа, у выніку якой рэспубліка перайшла ад прэзідэнцкай да парламенцкай формы кіравання. Першыя пасля рэформы выбары прэм'ер-міністра, які атрымлівае шырокія паўнамоцтвы, прызначаныя ў парламенце на 17 красавіка.

Кіроўчая Рэспубліканская партыя Арменіі 14 красавіка вылучыла на пасаду прэм'ер-міністра Сержа Саргсяна, які з 2008 да 2018 года займаў пасаду прэзідэнта.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках