19 сакавiка 2024, aўторак, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: Расея магла «замесці сляды» на месцы хіматакі ў Сірыі

1
ЗША: Расея магла «замесці сляды» на месцы хіматакі ў Сірыі

Амбасадар ЗША пры Арганізацыі забароны хімічнай зброі зрабіў заяву.

Расея магла правесці маніпуляцыі на месцы хімічнай атакі ў Думе так, каб замесці сляды нападу і перашкодзіць Арганізацыі забароны хімічнай зброі (АЗХЗ) правесці незалежнае расследаванне.

Пра гэта на пасяджэнні АЗХЗ у панядзелак заявіў амбасадар ЗША пры арганізацыі, паведамляе Reuters.

Ягоная заява прагучала падчас сустрэчы за зачыненымі дзвярыма, якая была скліканая пасля імавернай хімічнай атакі ў сірыйскай Думе 7 красавіка, дзе загінулі дзясяткі людзей.

"Як мы разумеем, Расея магла наведаць месца нападу. Мы занепакоеныя, што Расея магла правесці маніпуляцыі з мэтай перашкодзіць місіі АЗХЗ правесці незалежнае расследаванне", – заявіў амбасадар Кэнэт Уорд падчас паседжання.

Ён дадаў, што АЗХЗ ужо даўно трэба было асудзіць сірыйскі ўрад, які ажыццяўляе "хімічны тэрор", і патрабаваць міжнароднай адказнасці для тых, хто ажыццяўляе гэтыя "агідныя дзеянні".

7 красавіка валанцёрскія арганізацыі ў Сірыі паведамілі пра хімічную атаку на горад Дума, у выніку якой загінулі дзясяткі людзей, у тым ліку дзеці.

Краіны Захаду ўсклалі адказнасць за напад на рэжым сірыйскага прэзідэнта Башара Асада. Францыя і ЗША заявілі, што ёсць доказы выкарыстання хімічнай зброі ў Думе. Расея, якая падтрымлівае Асада ў сірыйскім канфлікце, хіматаку адмаўляе і мяркуе яе пастаноўкай Захаду для апраўдання ваеннага ўдару па Сірыі.

Раніцай 14 красавіка ЗША, Францыя і Вялікая Брытанія выпусцілі 105 ракетаў па трох ваенных аб'ектах у Сірыі падчас сённяшняга ўдару. Аб'ектамі для ўдараў сталі навукова-даследчы комплекс у Дамаску, які звязваюць з вытворчасцю хімічнай і біялагічнай зброі, і дзве мэты паблізу горада Хомс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках