26 красавiка 2024, Пятніца, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна верне Крым і Данбас адразу

5
Украіна верне Крым і Данбас адразу
СЛАВА РАБІНОВІЧ

Гэты працэс ужо паскараюць.

Новыя санкцыі, якія ЗША рыхтуюць супраць Расеі, накіраваныя ўжо непасрэдна на паскарэнне падзення рэжыму Уладзіміра Пуціна. Як толькі цяперашняя ўлада РФ падзе, будзе развязанае пытанне вяртання Украіне акупаваных Данбаса і Крыма.

Такое меркаванне выказаў "Апострафу" расейскі фінансіст і блогер Слава Рабіновіч:

– Новыя санкцыі прывядуць да загнівання расейскай эканомікі, а крах фінансавых сістэмаў паскорыць працэс.

Тут сітуацыя простая – Пуцін кінуў выклік усяму астатняму свету ў 2014 годзе, ён пачаў вайну супраць усяго астатняга свету, які прыняў гэты выклік і абавязкова пераможа ў гэтым супрацьстаянні, на 100 адсоткаў. І ўсе дзеянні ўсяго астатняга свету накіраваныя на тое, каб перамагчы пуцінскую АЗГ (арганізаваную злачынную групоўку), якая прадстаўляе Расейскую Федэрацыю.

Паколькі ніхто ў РФ не збіраецца кідацца ядзернымі боегалоўкамі, то перамога будзе здабытая чыста эканамічным спосабам. Таму чым больш Пуцін быкуе, тым мацнейшыя будуць санкцыі, тым хутчэй будзе атрыманая перамога.

Ці дапамогуць гэтыя санкцыі ў пытанні (вяртання Украіне, – "Апостраф") Данбаса і Крыма? Пуцін можа ўжо нікуды не адступаць, паколькі тут стаіць пытанне пра тое, калі спыніцца рэжым акупацыі ім Расеі. Я думаю, што ўсё накіраванае на тое, каб скінуць рэжым Пуціна.

Калі ў Расеі пачнецца эканамічны і фінансавы хаос, за якім рушыць сацыяльны і палітычны хаос, тады пуцінскаму рэжыму будзе цяжка прадаўжаць захоп і ўтрыманне ўлады. Я думаю, што ў гэтым кантэксце варта разглядаць праблему Крыма і Данбаса. То-бок, калі пуцінскі рэжым падзе, то праблема Данбаса і Крыма развяжацца адразу за гэтым.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках